Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага, у дзень роднай мовы, да беларускасці дакрануўся кожны, ад першакласніка да дырэктара школы.
Пачаўся святочны дзень лінейкай «Родная мова…! Ты нашых думак уток і аснова”. На перапынках гучалі беларускія песні. Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Будзьма беларусамі! Не маўчы па-беларуску”, змаглі пабываць на выставе “Сустрэча ля кніжнай паліцы”. Завяршыўся дзень турнірам знаўцаў роднай мовы “Мова родная – наша спадчына і запавет”.
Свята атрымалася! Яно было не толькі вясѐлым і шумным, але і вельмі карысным!