ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ
БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
14 лютага – 21лютага
“ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ ТАКОЙ, ЯКАЯ ЁСЦЬ, ЗЯМЛЯ МАЯ,
ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ СВЯТАЯ!”
Магчыма, гэта і не нова, Што слова – зерне на сяўбе, А хто не любіць роднай мовы, Той любіць толькі сам сябе. С.Грахоўскі |
Мэта: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю; стварэнне ўмоў для таго, каб вучні маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.
Задачы:
˗стварэнне умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;
˗удасканальванне прафесійнага майстэрства педагогаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў;
˗удасканальванне уменняў рэалізоўваць атрыманыя веды і навыкі ў практычнай, самастойнай, творчай дзейнасці;
˗пашырэнне ўзаемадзеяння паміж вучнямі, іх бацькамі, настаўнікамі;
˗развіццё інфармацыйна-камунікатыўнай, агульнакультурнай кампетэнцый і кампетэнцый асобаснага самаўдасканальвання;
˗выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай краіны і роднай мовы
Мерапрыемствы | Клас | Адказныя | Час правядзення | Месца правядзення |
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы. Афармленне інфармацыйнай прасторы школы | 1-11 | Палянчук Л.Л. | 14.02 | Файе
1 паверх |
Кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры” | 1-11 | Папко В.І. | 14.02 | Файе
1 паверх |
Акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску” | 1-11 | Палянчук Л.Л. | 14.02 | Школьныя кабінеты |
Класныя гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы “Беларуская — самая мая!” | 3-11 | Классныя кіраўнікі | На працягу тыдня | Школьныя кабінеты |
Акцыя “Смак беларускай мовы” | 1-11 | Краўчук Н.М. | 15.02 | 1 паверх |
Музычная пауза “Хай гучыць беларуская песня” | 1-11 | Ткачык И.Ф. | 15.02 | 1 паверх |
Конкурс малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі” | д/с, 1-4 | Выхавальнікі, классныя кіраўнікі | 16.02 | 1 паверх |
Рэспубліканскі конкурс “Буслік” | 3-11 | Палянчук Л.Л. | 17.02 | Кабінет хіміі |
Літаратурнае кафэ “У імперыі паэзіі” | 1-11 | Алешка Н.А.
Краўчук Н.М. |
18.02 | Файе
1 паверх |
Вясёлы перапынак “Беларускія народныя гульні” | 3-6 | Ткачык І.Ф. | На працягу тыдня | Школьны двор, спартыўная зала |
Выстава “Дызайн па-беларуску” | 1-11 | Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры | 18.02 | Файе
1 паверх |
Работа лектарская групы “Міжнародны Дзень роднай мовы” | 1-11 | Краўчук Н.М. | 21.02 | Школьныя кабінеты |
Караоке “Спяваем па-беларуску” | 1-11 | Ткачык І.Ф. | 21.02 | 1 паверх |
Закрыццё Тыдня беларускай мовы. | 1-11 | Палянчук Л.Л. | 21.02 | 1 паверх |