21 лютага — дзень роднай мовы
21 лютага 2025 года ў нашай ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Сёння у школе гучаць беларускія народныя песні, песні на беларускай мове. Для вучняў 5-7,9,11 класаў праведзена гадзіна ведаў «Родная мова — душа народа». Разам з настаўнікам беларускай мовы школьнікі ўзгадалі паходжанне роднай мовы і паразважалі аб яе выкарыстанні ў сучаснасці. Вельмі зацікавіла школьнікаў легенда «Адкуль пайшлі беларусы», але найбольшае ажыўленне выклікала займальная гульня «Перакладны слоўнік», якая патрабавала ад удзельнікаў падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і прыказак. Вучні паказалі выдатнаяе веданне роднай мовы і адказалі, што «маргаритка» па-беларуску — «стакротка», «беседка» — «альтанка», а беларускія «нагавіцы» — гэта звычайныя рускія «брюки».

Бібліятэкар запрасіла вучняў на гульню-віктарыну «Да роднай мовы крок зрабі». Школьнікі пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літатратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.