21 лютага — дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

21 лютага 2025 года ў нашай ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Сёння у школе гучаць беларускія народныя песні, песні на беларускай мове. Для вучняў 5-7,9,11 класаў праведзена гадзіна ведаў «Родная мова — душа народа». Разам з настаўнікам беларускай мовы  школьнікі ўзгадалі паходжанне роднай мовы і паразважалі аб яе выкарыстанні ў сучаснасці. Вельмі зацікавіла школьнікаў легенда «Адкуль пайшлі беларусы», але найбольшае ажыўленне выклікала займальная гульня «Перакладны слоўнік», якая патрабавала ад удзельнікаў падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і прыказак. Вучні  паказалі выдатнаяе веданне роднай мовы і адказалі, што «маргаритка» па-беларуску — «стакротка», «беседка» — «альтанка», а беларускія «нагавіцы» — гэта звычайныя рускія «брюки».

  Бібліятэкар запрасіла вучняў на гульню-віктарыну «Да роднай мовы крок зрабі». Школьнікі пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літатратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.